10-гадовы мінчанін атрымаў патэнт на прамысловы ўзор

27 июня 2025

Падзеі

25 чэрвеня 2025 г. напярэдадні Дня вынаходніка і рацыяналізатара ва ўрачыстай абстаноўцы генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Аляксей Курман уручыў патэнт на прамысловы ўзор Кірылу Зельманскаму.

Дзесяцігадовы мінчанін распрацаваў накаленнік з ультрагукавым пераўтваральнікам, які закліканы дапамагчы ў перамяшчэнні людзям з абмежаванымі магчымасцямі. Заяўка на рэгістрацыю была пададзена 13 мая 2025 г., а ўжо 2 чэрвеня 2025 г. зарэгістраваны патэнт на прамысловы ўзор № 5360.

Чым натхніўся школьнік, распрацоўваючы прамысловы ўзор, і як працуе дадзеная прыладау сюжэце «Наша раніца» на тэлеканале АНТ.

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці віншуе юнага наватара і жадае далейшых поспехаў у вынаходніцкай справе.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).

Фота: Н. Капралава. Відэа: АНТ