27.05.2024

24 мая 2024 г. у Полацку на базе ўстановы адукацыі «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Еўфрасінні Полацкай» адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Прававая абарона інтэлектуальнай уласнасці: праблемы тэорыі і практыкі».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, беларускіх і замежных універсітэтаў, навуковых арганізацый, маладыя вучоныя і практыкуючыя спецыялісты ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (ІУ).

Генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Уладзімір Рабаволаў у рамках канферэнцыі ў рэжыме анлайн выступіў з прывітальным словам, у якім закрануў розныя пытанні і выклікі, з якімі сутыкаюцца праваўладальнікі і НЦІУ, а таксама прадставіў бягучыя трэнды ў галіне ІУ.

Пляцоўка мерапрыемства стала месцам канструктыўнай дыскусіі па пытаннях ІУ ва ўмовах цыфравізацыі эканомікі, міжнародных аспектаў аховы правоў ІУ, развіцця еўразійскай сістэмы патэнтавання, кіравання інавацыйнымі праектамі і інш.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Алена Васіленка

Вверх