У НЦІУ разгледжаны вынікі навукова-даследчай дзейнасці
26 декабря 2024
Падзеі
24 снежня 2024 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) адбылося пасяджэнне навукова-тэхнічнага савета, у рамках якога былі разгледжаны вынікі выканання навукова-даследчых работ. Сярод разгледжаных праектаў:
- «Распрацоўка навукова абгрунтаваных прапаноў па павышэнні заяўніцкай актыўнасці на аб'екты права прамысловай уласнасці»;
- «Правядзенне патэнтных даследаванняў і пабудова патэнтнага экспрэс-ландшафту на прыкладзе тэмы «Лазерныя комплексы для генерацыі і кіравання характарыстыкамі лазернага выпраменьвання высокай магутнасці»;
- «Распрацоўка навукова абгрунтаваных прапаноў па ўдасканаленні механізму калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі з улікам патрабаванняў заканадаўства аб абароне персанальных даных і аб супрацьдзеянні экстрэмізму»;
- «Падрыхтоўка навукова абгрунтаваных прапаноў па ўдасканаленні падыходаў да захоўвання дакументаў, якія акумулююцца патэнтным органам у рамках ажыццяўлення экспертызы»;
- «Выпрацоўка навукова абгрунтаваных прапаноў па распрацоўцы праграмнага забеспячэння ў мэтах цыфравізацыі дзейнасці НЦІУ як арганізацыі па калектыўным кіраванні»;
- «Распрацоўка навукова абгрунтаваных прапаноў па метадычным забеспячэнні беспатэнтнай аховы аб'ектаў права прамысловай уласнасці ў арганізацыях Рэспублікі Беларусь».
У ходзе пасяджэння падведзены вынікі работы НЦІУ як навуковай арганізацыі ў 2024 г. і зацверджаны план дзейнасці на 2025 г. Акрамя таго, на абмеркаванне вынесена пытанне аб устанаўленні надбавак за навуковую ступень і вучонае званне.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Алена Васіленка