26.11.2024

26 лістапада 2024 г. у Мінску адбылася дыялогавая пляцоўка для маладзёжнага прафсаюзнага актыву «Выбары – Моладзь – Будучыня!». Арганізатарам выступіла Мінская гарадская арганізацыя Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі розных арганізацый, уключаючы Беларускі прафсаюз работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў, Цэнтральную выбарчую камісію Рэспублікі Беларусь, а таксама Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці ў абмеркаванні ўдзельнічалі прадстаўнікі Савета маладых навукоўцаў і прафсаюзнага актыву. Мерапрыемства стала платформай для абмену думкамі і ідэямі пра ролю моладзі ў грамадскіх працэсах краіны.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Ніна Дубовік
Вверх