На шляху да фіналу конкурсу ў сферы вынаходніцтва «Лепшы патэнт Беларусі»: ЧВУП «Палімерканструкцыя»
26 сентября 2024
Падзеі
Па папярэдніх выніках конкурсу ў сферы вынаходніцтва «Лепшы патэнт Беларусі» вызначаны 15 фіналістаў, адным з якіх стала частнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Палімерканструкцыя». Названая арганізацыя больш за 20 гадоў распрацоўвае і вырабляе водаачышчальнае абсталяванне.
На конкурс прадстаўлена распрацаваная ЧВУП «Палімерканструкцыя» «Устаноўка для абезжалезвання падземнай вады», якая ахоўваецца патэнтам на вынаходства Рэспублікі Беларусь № 10695.
Дадзеная ўстаноўка, у адрозненне ад вядомых тэхналагічных аналагаў, больш простая ў эксплуатацыі, лёгка паддаецца аўтаматызацыі, патрабуе меншых выдаткаў электраэнергіі на ачыстку і падачу вады і павышае ступень ачысткі яе ад жалеза. Акрамя таго, запатэнтаваная ўстаноўка забяспечвае працягласць фільтрацыкла 7 сутак, а аналагі – 2-3 сутак.
Устаноўка па патэнце на вынаходства Рэспублікі Беларусь № 10695 прымяняецца для ачысткі падземных вод ад злучэнняў жалеза для патрэб пітнога і вытворчага водазабеспячэння як у камунальнай сферы, так і ў прамысловасці.
Нагадаем, што вызначэнне пераможцы конкурсу і ўзнагароджанне адбудзецца ў рамках IV Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця», якая пройдзе 22-23 кастрычніка 2024 г.
Жадаем поспеху фіналісту конкурсу «Лепшы патэнт Беларусі»!
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Ніна Дубовік