Створаны Цэнтр падтрымкі тэхналогій і інавацый на базе БТВР
26 июня 2025
Падзеі
25 чэрвеня 2025 г. у Мінску на базе Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі адбыўся спецыялізаваны семінар «Прававя ахова і камерцыялізацыя вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці». У якасці спікераў мерапрыемства выступілі эксперты Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).
У рамках семінара адбылося падпісанне Пагаднення аб стварэнні Цэнтра падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ) у Рэспубліцы Беларусь на базе грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства вынаходнікаў і рацыяналізатараў» (БТВР). Адпаведны дакумент падпісалі генеральны дырэктар НЦІУ Аляксей Курман і старшыня Рэспубліканскага савета БТВР Генадзь Казлоў.
Адкрыццё ЦПТІ дазволіць павялічыць даступнасць інфармацыі ў сферы прававой аховы і выкарыстання вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці для шырокага кола карыстальнікаў.
У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь дзейнічаюць 35 пунктаў ЦПТІ: першы ўзровень – на базе НЦІУ, другі ўзровень – у бібліятэках, установах вышэйшай адукацыі і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (23 ЦПТІ), трэці ўзровень – на базе арганізацый і прадпрыемстваў (11 пунктаў ЦПТІ).
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Н. Капралава