26.04.2024

25 красавіка 2024 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) адбылася рабочая сустрэча з дэлегацыяй цэнтра навукова-тэхнічнай інфармацыі (Цэнтр) пры Агенцтве інавацыйнага развіцця Рэспублікі Узбекістан.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел дырэктар Цэнтра доктар тэхнічных навук, прафесар Азізбек Бахадзіраў, намеснік дырэктара Цэнтра доктар тэхнічных навук, прафесар Фархад Рахімаў, галоўны спецыяліст Цэнтра Дастан Дылмуродаў.

Прадстаўнікі цэнтра азнаёміліся з ключавымі аспектамі дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь у галіне аховы правоў на аб'екты інтэлектуальнай уласнасці, асноўнымі напрамкамі дзейнасці патэнтнага ведамства і існуючай лічбавай інфраструктурай НЦІУ. Таксама ўдзельнікі сустрэчы вызначылі далейшыя крокі па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва.


Даведка:
Рэспубліка Беларусь і Рэспубліка Узбекістан актыўна развіваюць супрацоўніцтва ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Важным крокам да ўмацавання прававой абароны інтэлектуальнай уласнасці ў абедзвюх краінах стала падпісанне 13 верасня 2018 г. Пагаднення паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Рэспублікі Узбекістан аб супрацоўніцтве ў галіне аховы аб'ектаў прамысловай уласнасці, 8 лютага 2024 г. – Пратакола аб супрацоўніцтве ў сферы інтэлектуальнай уласнасці паміж Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Узбекістан.

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (FacebookInstagramTelegram).


Фота: Алена Васасіленка
Вверх