23 лістапада 2024 г. адбыўся 3 этап III Міжнароднага конкурсу «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці. 2024». Тэма лекцыі – «Сродкі індывідуалізацыі».
Тэрмін выканання заданняў – па 27 лістапада 2024 г. Запіс лекцыі даступны на нашых пляцоўках YouTube і ВКонтакте. Азнаёміцца з прэзентацыяй да лекцыі, іншымі карыснымі матэрыяламі можна і на сайце конкурсу.
Таксама ў рамках лекцыі падведзены вынікі галасавання за фіналістаў конкурсу талісманаў.
З пяці талісманаў, якія набралі найбольшую колькасць галасоў, арганізацыйны камітэт абраў пераможцу – кацяня Саторы, прадстаўленага Аленай Корань (11 клас, дзяржаўная установа адукацыі «Дзмітравіцкая сярэдняя школа Бярэзінскага раёна»). Гэты мілы персанаж у поўнай меры адлюстроўвае дух конкурсу, а намаганні Алены пры стварэнні канцэпцыі і «анкеты» Саторы не пакінулі абыякавымі ні аднаго з членаў арганізацыйнага камітэта.
Нагадаем, што працягваецца заключны этап III Міжнароднага конкурсу «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці. 2024», у рамках якога ўдзельнікам прапануецца распрацаваць уласны прамысловы ўзор.
Работы прымаюцца да 5 снежня 2024 г. Удзельнікі, чые праекты набяруць найбольшую колькасць балаў, будуць запрошаны на цырымонію ўзнагароджання (18 снежня 2024 г.), дзе члены журы выберуць трох пераможцаў. Падрабязней пра ўмовы ўдзелу – па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).