НЦІУ прыняў удзел у грамадскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!»

25 октября 2024

Падзеі

Калектыў Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і падведамных яму арганізацый на чале са Старшынёй Сяргеем Шлычковым прыняў удзел у добраахвотнай грамадскай акцыі «Дай лесу новае жыццё!» – лесааднаўленчых работах у Дзяржынскім раёне Мінскай вобласці.

У акцыі былі задзейнічаны работнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці – члены першаснай прафсаюзнай арганізацыі ведамства.

Акцыя стартавала 12 кастрычніка 2024 г. па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь і працягнецца па 12 лістапада. Мэта праводзімых мерапрыемстваў – аднаўленне ўчасткаў лесу, пашкоджаных моцнымі вятрамі і бураломамі. Далучыцца да акцыі можа любы жадаючы, рэгістрацыя адбываецца праз лясгасы па ўсёй краіне.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Федар Рамашка