З 22 па 23 кастрычніка 2024 г. у Мінску праходзіла IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця».
Арганізатары мерапрыемства: Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ). Партнёрамі выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Рэспубліканская навукова-тэхнічная бібліятэка, таварыства з абмежаванай адказнасцю «ЮрСпектр».
Сярод слухачоў – прадстаўнікі галіновых міністэрстваў і канцэрнаў, праваахоўных і антыманапольных органаў, устаноў адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый-экспарцёраў з Беларусі – усяго больш за 600 удзельнікаў з больш за 35 арганізацый.
У рамках пленарнага пасяджэння адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу «Лепшы патэнт Беларусі», конкурсу сярод моладзі на лепшую працу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, Еўразійскай патэнтнай універсіяды «Погляд у будучыню». Таксама ўручаны медалі імя В. І. Бліннікава «За ўклад у вынаходніцкую і патэнтную справу» і граматы НЦІУ.
Па выніках канферэнцыі будзе апублікаваны зборнік навуковых артыкулаў.
Азнаёміцца з матэрыяламі ў сродках масавай інфармацыі па выніках мерапрыемства можна па наступных спасылках:
БЕЛТА:
СБ. Беларусь Сегодня:
Минск-Новости:
В Национальной библиотеке обсудили вопросы интеллектуальной собственности.
ОНТ:
В столице подвели итоги республиканского конкурса «Лучший патент Беларуси».
ЗВЯЗДА:
Вызначаны лепшыя айчынныя вынаходніцтвы
МИР:
Созданное учеными из БГУ лекарство от рака стало победителем в конкурсе «Лучший патент Беларуси».
Радио МИР:
Фото: Выставка «Лучший патент Беларуси» проходит в Национальной библиотеке.
Информационно-аналитический портал Союзного государства:
Д. Коржицкий: отрасли белорусской экономики заинтересованы в вопросах интеллектуальной собственности
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).