Супрацоўнікі НЦІУ і члены іх сем'яў наведалі экскурсію «Беларуская мазаіка»

25 июня 2024

Падзеі

22 чэрвеня 2024 г. супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) і члены іх сем'яў наведалі экскурсію «Беларуская мазаіка», у рамках якой здзейснілі падарожжа па маршруце     Залессе – Смаргонь – Солы – Астравец – Гервяты.

Экскурсія арганізавана першаснай прафсаюзнай арганізацыяй НЦІУ пры падтрымцы кіраўніцтва ведамства.

У праграме наведвання прыродных аб'ектаў і архітэктурных славутасцяў – тэатралізаваная экскурсія ў Залессе, экскурсія па парках Залесся і сядзібе Міхала Клеафаса Агінскага, касцёл Св. Міхала ў Смаргоні, арганны канцэрт у касцёле Святой Тройцы ў Гервятах і інш.

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа каля пасёлка Радашковічы экскурсійная група НЦІУ ўшанавала памяць і ўсклала кветкі да ваеннага помніка, прысвечанага экіпажу лётчыкаў, якія здзейснілі подзвіг «вогненнага тарана» (экіпаж лётчыкаў: М. Гастэла, А. Бурдзянюк, Р. Скарабагатаў,   А. Калінін). Подзвіг экіпажа атрымаў шырокую вядомасць. Мікалай Гастэла быў удастоены звання Героя Савецкага Саюза (1941), а іншыя члены экіпажа пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені (1958).

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Уладзімір Воўк