20 чэрвеня 2024 г. пайшоў з жыцця Мікалай Уладзіміравіч Сацура, савецкі і беларускі музыкант, кампазітар, аранжыроўшчык, аўтар песень, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
М. У. Сацура нарадзіўся 2 чэрвеня 1952 г. у в. Пагост Тураўскага раёна. У 1971 г. скончыў Гомельскае музычнае вучылішча, у 1987 г. –Мінскі інстытут культуры.
Мікалай Сацура стаяў ля вытокаў стварэння знакамітага вакальна-інструментальнага ансамбля «Сябры» (з 1974 г.). З'яўляецца аўтарам шматлікіх вядомых песень і аранжыроўшчыкам усіх праграм ансамбля. Уваходзіў у склад Беларускага саюза кампазітараў.
Мікалай Уладзіміравіч Сацура на працягу многіх гадоў актыўна супрацоўнічаў з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці, перадаўшы свае творы ў калектыўнае кіраванне маёмаснымі правамі.
Сярод песень, аўтарства якіх належыць М. Сацуры, – «Збірайцеся, сябры», «Раздолле», «Жывая вада», «Сенавал», «Перажывем», «Сцежачка», «У чатыры гадзіны», «З Новым годам, землякі», «Пазаві на небакрай», «Шлях да Беларусі» і многія іншыя.
М. У. Сацуру ведаюць як высокага прафесіянала, таленавітага музыканта і цудоўнага чалавека. А яго творчасць заўсёды будзе саграваць сэрцы мільёнаў слухачоў.
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці прыносіць спачуванні родным і калегам Мікалая Уладзіміравіча Сацуры.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).