IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя НЦІУ ў сферы ІУ

24 мая 2024

Падзеі

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці 22-23 кастрычніка 2024 г. правядуць IV Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця».

У рамках канферэнцыі плануецца абмеркаванне навуковых і практычных праблем, звязаных з прававым рэгуляваннем інтэлектуальнай уласнасці (ІУ), прававой аховай і абаронай аб'ектаў ІУ, эканамічнымі і іншымі аспектамі ІУ з улікам міжнароднага досведу і правапрымяняльнай практыкі.

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца вучоныя, прадстаўнікі беларускіх і замежных універсітэтаў, супрацоўнікі навуковых арганізацый, работнікі дзяржаўных органаў, спецыялісты-практыкі ў сферы ІУ, студэнты, магістранты, аспіранты, патэнтныя павераныя, ацэншчыкі аб'ектаў ІУ і іншыя асобы, якія цікавяцца тэматыкай мерапрыемства.

Удзел у канферэнцыі бясплатны. Па выніках канферэнцыі будзе выдадзены зборнік матэрыялаў з уключэннем у РІНЦ.

Азнаёміцца з матэрыяламі канферэнцый 2021, 2022 і 2023 гг. і зарэгістравацца для ўдзелу ў канферэнцыі 2024 г. можна па спасылцы.

Заяўкі прымаюцца да 22 кастрычніка 2024 г.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Алена Васіленка