НЦІУ прыняў удзел у круглым стале «Лічбавыя тэхналогіі і аўтарскае права»

24 апреля 2025

Падзеі

У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права, а таксама напярэдадні Міжнароднага дня інтэлектуальнай уласнасці адбыўся круглы стол «Лічбавыя тэхналогіі і аўтарскае права».

Арганізатарамі выступілі Нацыянальная бібліятэка Беларусі і Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).

У працы круглага стала прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі, Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай, супрацоўнікі бібліятэк і іншых інфармацыйных устаноў краіны.

Ад НЦІУ ў мерапрыемстве з прывітальным словам выступіў намеснік генеральнага дырэктара Аляксандр Заяц, які падкрэсліў актыўную ролю Нацыянальнай бібліятэкі ў распаўсюджанні навукова-тэхнічнай інфармацыі па пытаннях інтэлектуальнай уласнасці сярод зацікаўленых спецыялістаў.

У рамках круглага стала эксперты НЦІУ прадставілі шэраг дакладаў: «Роля штучнага інтэлекту (нейрасетак) у стварэнні твораў: прававыя і практычныя аспекты» (спецыялісты аддзела вялікіх правоў кіравання аўтарскага і сумежных правоў Дар'я Касцючэнка і Ксенія Паўлава), «Асаблівасці выкарыстання твораў у электроннай бібліятэцы» (вядучы спецыяліст аддзела права прамысловай уласнасці і дагавораў кіравання прававога і кадравага забеспячэння Дыяна Іванова).

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: conference.nlb.by/