Калектыў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці выказвае падзяку Уладзіміру Рабаволаву за кіраўніцтва ведамствам з 2019 па 2025 г.
Уладзімір Рабаволаў за час свайго кіраўніцтва ўнёс значны ўклад у развіццё сістэмы інтэлектуальнай уласнасці.
7 кастрычніка 2019 г. НЦІУ акрэдытаваны ў якасці навуковай арганізацыі і ў 2024 г. пераакрэдытаваны ў гэтым статусе. У 2022 г. створаны Савет маладых вучоных.
Праведзена маштабная работа па ўдасканаленні заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.
Забяспечана работа па далучэнні Рэспублікі Беларусь да Маракешскага дагавора (2020 г.), Жэнеўскага акта Гаагскага пагаднення аб міжнароднай рэгістрацыі прамысловых узораў (2021 г.), Пратакола аб ахове прамысловых узораў да Еўразійскай патэнтнай канвенцыі ад 9 верасня 1994 г. (2021 г.), ратыфікаваны Дагавор аб таварных знаках, знаках абслугоўвання і назвах месцаў паходжання тавараў Еўразійскага эканамічнага саюза (2021 г.), а таксама прыняты абавязацельствы па іншых міжнародных дагаворах (усяго 8 міжнародных дагавораў).
Падпісана 16 двухбаковых міжведамасных пагадненняў (мемарандумаў), у тым ліку з патэнтнымі ведамствамі Азербайджанскай Рэспублікі, Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Казахстан, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Таджыкістан, Рэспублікі Узбекістан, а таксама Манголіі (у рамках афіцыйнага візіту Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі ў г. Улан-Батар).
Ва Указе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 верасня 2021 г. № 348 «Аб Дзяржаўнай праграме інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021–2025 гады» замацаваны статус, а таксама забяспечана функцыянаванне НЦІУ як суб'екта інавацыйнай інфраструктуры.
Павялічана колькасць цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый з 5 пунктаў у 2019 г. да 32 пунктаў у 2024 г., адкрыццё і развіццё якіх рэалізуецца ў адпаведнасці з пагадненнем паміж НЦІУ і Сусветнай арганізацыяй інтэлектуальнай уласнасці ад 10 кастрычніка 2016 г.
Рэалізаваны мерапрыемствы па лічбавізацыі дзейнасці НЦІУ, у прыватнасці ўкаранёна сістэма электроннай падачы заявак на аб'екты права прамысловай уласнасці, у электронную форму пераведзены 34 адміністрацыйныя працэдуры ў сферы інтэлектуальнай уласнасці, распрацавана аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма «Дзяржаўны рэестр аб'ектаў права прамысловай уласнасці Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці».
Рэалізаваны праект па бесперапыннаму апублікаванню патэнтнай дакументацыі.
Пашыраны пералік аб'ектаў, у дачыненні да якіх аказваецца паслуга па добраахвотнай рэгістрацыі і дэпаніраванню аб'ектаў аўтарскага права і сумежных правоў.
Праведзена работа па папулярызацыі ведаў і прававой пісьменнасці ў галіне інтэлектуальнай уласнасці, пабудове супрацоўніцтва з замежнымі патэнтнымі ведамствамі. Так, рэалізаваны адукацыйныя праекты, праведзена больш за 30 міжнародных мерапрыемстваў, а таксама арганізаваны візіты замежных дэлегацый.
Калектыў НЦІУ жадае Уладзіміру Рабаволаву вялікіх поспехаў, натхнення, яркіх здзяйсненняў і ўдачы ў будучых пачынаннях!
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).