Пытанні інтэлектуальнай уласнасці і інфармацыйных тэхналогій абмеркавалі ў Мінску

23 октября 2024

Падзеі

З 22 па 23 кастрычніка 2024 г. у Мінску праходзіць IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця». У мерапрыемстве прымаюць удзел больш за 400 слухачоў з больш як 35 арганізацый і прадпрыемстваў.

У рамках секцыі 2 «Інтэлектуальная ўласнасць і інфармацыйныя тэхналогіі» абмяркоўваліся наступныя тэмы:

  • прававы рэжым віртуальнай і дапоўненай рэальнасці;
  • тэхналогіі абароны ад кіберсквотынгу і кантрафактнай прадукцыі;
  • ахова аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, створаных з выкарыстаннем штучнага інтэлекту;
  • судовыя экспертызы ў справах аб патэнтавых правах у IT;
  • прававое рэгуляванне стварэння камп'ютэрных відэагульняў.

Секцыя адбылася ў форме навучальнага курса. Удзельнікі атрымалі сертыфікаты аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.

Вынікі канферэнцыі будуць апублікаваныя ў зборніку навуковых артыкулаў канферэнцыі.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Ніна Дубовік