23.01.2026

Паважаныя навукоўцы, калегі і сябры! Ад імя калектыву і кіраўніцтва ведамства сардэчна віншую з Днём беларускай навукі!

Гэта знамянальны і святочны дзень для ўсіх, хто прысвяціў сваё жыццё навуковым даследаванням і распрацоўкам. У сучасных рэаліях навука як ніколі з'яўляецца актуальнай для грамадства і дзяржавы, паколькі наша краіна нацэлена на інавацыйнае развіццё і эканоміку ведаў. За апошнія гады рэалізаваны важныя навукаёмістыя праекты і створаны высокатэхналагічныя прадпрыемствы ў сферы медыцыны, машынабудавання, энергетыкі, сельскай гаспадаркі і біятэхналогій.

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці, будучы акрэдытаваным у якасці навуковай арганізацыі, актыўна праводзіць навуковыя даследаванні ў галіне інтэлектуальнай уласнасці. Адным з нашых ключавых напрамкаў з'яўляецца ўдасканаленне заканадаўства і інфраструктуры ў гэтай галіне. Мы таксама імкнемся пашырыць міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы інтэлектуальнай уласнасці для павышэння эфектыўнасці навуковай і інавацыйнай дзейнасці краіны.

Віншую з Днём беларускай навукі! Жадаю вам моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, яркіх адкрыццяў, дабрабыту і росквіту!

Дзякуй вам, са святам!

З павагай,
генеральны дырэктар А. В. Курман

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Злата Лукашэвіч

Вверх