У НЦІУ разгледжаны вынікі навукова-даследчай дзейнасці за 2025 г.

22 декабря 2025

Падзеі

20 снежня 2025 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) адбылося пасяджэнне навукова-тэхнічнага савета, у рамках якога былі разгледжаны вынікі выканання навукова-даследчых работ. Сярод разгледжаных праектаў:

  • «Аналіз функцыянавання сістэмы інтэлектуальнай уласнасці Рэспублікі Беларусь і выпрацоўка прапаноў па яе ўдасканаленні, у тым ліку павышэнні эфектыўнасці»;
  • «Распрацоўка навукова абгрунтаваных прапаноў па арганізацыі дзейнасці патэнтных службаў у арганізацыях Рэспублікі Беларусь»;
  • «Распрацоўка навукова абгрунтаваных прапаноў па вызначэнні асноўных напрамкаў прававога рэгулявання грамадскіх адносін, звязаных са стварэннем аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці з ужываннем штучнага інтэлекту і выкарыстаннем такіх аб'ектаў».

У ходзе пасяджэння падведзены вынікі працы НЦІУ як навуковай арганізацыі ў 2025 г. і зацверджаны план дзейнасці на 2026 г. Акрамя таго, на абмеркаванне было вынесена пытанне камерцыялізацыі вынікаў навукова-даследчых работ.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Злата Лукашевіч