22.11.2024

21 лістапада 2024 г. у Бабруйску ў рамках рэгіянальнага бізнес-форуму «ИННОСТАРТ 2024» адбыўся семінар «Падтрымка прадпрымальніцтва для інавацыйнага развіцця рэгіёнаў». Арганізатарам выступіў навукова-тэхналагічны парк таварыства з абмежаванай адказнасцю «ІнКата».

Ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у рабоце форуму прыняў удзел з дакладам начальнік упраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Дзмітрый Андрыеўскі. Ён закрануў практычныя аспекты аховы і кіравання інтэлектуальнай уласнасцю на прадпрыемствах.

Даведка:
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці і ТАА «ІнКата» цесна развіваюць супрацоўніцтва з мэтай рэалізацыі ініцыятыў, накіраваных на падтрымку і развіццё цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый (ЦПТІ), пра што сведчыць падпісанне пагаднення аб стварэнні пункту ЦПТІ трэцяга ўзроўню на базе вышэйпаказанага навукова-тэхналагічнага парку.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Аляксей Слабко
Вверх