Пытанні патэнтнай аналітыкі абмеркавалі на міжнароднай канферэнцыі па ІУ
22 октября 2024
Падзеі
З 22 па 23 кастрычніка 2024 г. у Мінску праходзіць IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця». У мерапрыемстве прымаюць удзел больш за 300 слухачоў з больш за 30 арганізацый і прадпрыемстваў.
У рамках секцыі 1 «Патэнтны пошук і патэнтная аналітыка» удзельнікі абмеркавалі наступныя тэмы:
- асноўныя тэндэнцыі патэнтнага пошуку і патэнтнай аналітыкі;
- ацэнка канкурэнтаздольнасці і патэнцыялу імпартазамяшчэння тэхналогій з дапамогай патэнтнай аналітыкі;
- кампетэнцыі САІУ ў пабудове патэнтных ландшафтаў;
- стварэнне сектаральных патэнтных ландшафтаў (на прыкладзе Кітая);
- практыка стварэння патэнтных экспрэс-ландшафтаў у Беларусі і інш.
Секцыя адбылася ў форме навучальнага курса. Удзельнікі атрымалі сертыфікаты аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.
Па выніках канферэнцыі будзе апублікаваны зборнік навуковых артыкулаў.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Ніна Дубовік