22.10.2024

З 22 па 23 кастрычніка 2024 г. у Мінску праходзіць IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця». У мерапрыемстве прымаюць удзел больш за 300 слухачоў з больш за 30 арганізацый і прадпрыемстваў.

У рамках секцыі 1 «Патэнтны пошук і патэнтная аналітыка» удзельнікі абмеркавалі наступныя тэмы:

  • асноўныя тэндэнцыі патэнтнага пошуку і патэнтнай аналітыкі;
  • ацэнка канкурэнтаздольнасці і патэнцыялу імпартазамяшчэння тэхналогій з дапамогай патэнтнай аналітыкі;
  • кампетэнцыі САІУ ў пабудове патэнтных ландшафтаў;
  • стварэнне сектаральных патэнтных ландшафтаў (на прыкладзе Кітая);
  • практыка стварэння патэнтных экспрэс-ландшафтаў у Беларусі і інш.

Секцыя адбылася ў форме навучальнага курса. Удзельнікі атрымалі сертыфікаты аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.

Па выніках канферэнцыі будзе апублікаваны зборнік навуковых артыкулаў.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Ніна Дубовік
Вверх