У трэцім нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Абдумуміна Юлдашова (намеснік загадчыка кафедры права інтэлектуальнай уласнасці Ташкенцкага дзяржаўнага юрыдычнага ўніверсітэта, дацэнт, PhD) і Айдан Мамедавай (выкладчык кафедры права інтэлектуальнай уласнасці Бакінскага дзяржаўнага ўніверсітэта, дактарант) «Тэндэнцыі развіцця абароны аўтарскіх і сумежных правоў ва Узбекістане і Азербайджане: параўнальны аналіз і практыка».

У артыкуле прадстаўлены аналіз заканадаўства, норм права, дзейнасці кампетэнтных дзяржаўных органаў дзвюх краін. Разглядаюцца інстытут калектыўнага кіравання маёмаснымі правамі, правапарушэнні ў сферы інтэлектуальнай ўласнасці, класіфікацыя адказнасці за іх здзяйсненне. Дадзены кароткі змест міжнародных дагавораў, ратыфікаваных Узбекістанам і Азербайджанам. Падкрэслена важнасць супрацоўніцтва ў сферы аўтарскіх і сумежных правоў паміж дзяржавамі.
Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by. Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Ніна Дубовік