НЦІУ прыняў удзел у рэспубліканскім семінары па пытаннях камерцыялізацыі вынікаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці

22 января 2025

Падзеі

22 студзеня 2025 г. у рамках выставы дасягненняў суверэннай Беларусі «Мая Беларусь» адбыўся рэспубліканскі семінар, прысвечаны актуальным пытанням камерцыялізацыі вынікаў навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці.

Арганізатарамі выступілі Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і дзяржаўная ўстанова «Беларускі інстытут сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы».

У рамках семінара начальнік упраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Дзмітрый Андрыеўскі прадставіў практычныя аспекты аховы і кіравання правамі на аб'екты права прамысловай уласнасці, а таксама асноўныя змены ў заканадаўстве.

Акрамя таго, удзельнікі семінара абмеркавалі практычныя інструменты для ўкаранення навуковых распрацовак у рэальны сектар эканомікі.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).


Фота: БелІСА