НЦІУ прыняў удзел у абароне праектаў навучэнцаў Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарка

21 ноября 2024

Падзеі

21 лістапада 2024 г. у Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку адбылася публічная абарона праектаў, распрацаваных навучэнцамі ў рамках лістападаўскай адукацыйнай змены. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці – начальнік упраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Алена Усачова і намеснік начальніка ўпраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў Артур Караеў.

Навучэнцы прадставілі 102 праекта ў розных напрамках, такіх як біятэхналогіі, зялёная хімія, нанаіндустрыя і нанатэхналогіі, робататэхніка, інфармацыйныя і камп'ютарныя тэхналогіі (прататыпіраванне), электроніка і сувязь, архітэктура і дызайн, аўтамабілебудаванне, авіякасмічныя тэхналогіі, лазерныя тэхналогіі і інш.

Даведка:
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці і Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк цесна развіваюць супрацоўніцтва з мэтай рэалізацыі шэрагу ініцыятыў, накіраваных на падтрымку і развіццё навуковых і адукацыйных даследаванняў сярод школьнікаў і моладзі, пра што сведчыць нядаўняе падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: ndtp.by/