НЦІУ ушанаваў памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа
21 июня 2024
Падзеі
21 чэрвеня 2024 г. напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа актыў першаснай прафсаюзнай арганізацыі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці і прадстаўнікі Савета маладых вучоных ведамства наведалі Вайсковыя могілкі ў Мінску, дзе ўшанавалі памяць загінуўшых і ўсклалі кветкі да падножжа воінскага мемарыяла, на стэле якога запісаныя прозвішчы 440 ваеннаслужачых, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Даведка:
Вайсковыя могілкі Мінска з'яўляюцца адным з найстарэйшых некропаляў у межах горада, дзе пахаваныя вядомыя людзі Беларусі.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны тут былі перапахаваны астанкі ўдзельнікаў мінскага падполля, у іншых брацкіх магілах пахаваныя 4 воіна, якія загінулі пры вызваленні Мінска.
Акрамя таго, на паўночна-заходняй частцы могілак з боку вул. Казлова былі зроблены 42 брацкія і больш чым 500 адзіночных магіл, у якіх пахаваныя больш за 1000 воінаў, якія загінулі ў баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1965 г. на брацкіх магілах быў пастаўлены помнік –скульптура воіна.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).