21.05.2024

21-22 мая 2024 г. у Мінску праходзіць пасяджэнне пастаянна дзеючага семінара пры Парламенцкім Сходзе Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях будаўніцтва Саюзнай дзяржавы на тэму «Уласнасць Саюзнай дзяржавы: пытанні арганізацыі ўліку і кіравання».

Генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў у рамках мерапрыемства выступіў з дакладам «Актуальныя пытанні ў сферы інтэлектуальнай уласнасці ў рамках Саюзнай дзяржавы», у якім адзначыў, што для фарміравання суцэльнай сістэмы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю (ІУ), створанай у рамках рэалізацыі праграм Саюзнай дзяржавы, неабходна правесці якасную инвентарызацыйную аналітычную працу.

«Сёння важна дакладна ўрэгуляваць пытанні ІУ на ўзроўні нарматыўных прававых актаў Саюзнай дзяржавы. Таксама лічым неабходным разгледзець пытанне стварэння адзінага рэестра аб'ектаў ІУ, створаных у рамках праграм Саюзнай дзяржавы. Актуальным застаецца правядзенне інвентарызацыі аб'ектаў ІУ, створаных як сумесна, так і асобна беларускімі або рускімі распрацоўшчыкамі за час рэалізацыі саюзніцкіх праграм. Гэта дазволіць сфармаваць поўны пералік аб'ектаў ІУ і спросціць далейшае кіраванне імі», – падкрэсліў У. Рабаволаў.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Тацьяна Свідзінская
Вверх