Генеральны дырэктар НЦІУ адзначаны ўзнагародамі
21 марта 2025
Падзеі
Генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці Уладзімір Рабаволаў адзначаны ўзнагародамі.
Ва ўрачыстай абстаноўцы Ганаровую грамату Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ) уручылі Старшыня ДКНТ Сяргей Шлычкоў, першы намеснік Старшыні ДКНТ Дзяніс Каржыцкі, намеснік Старшыні ДКНТ Таццяна Сталярова – за дасягненні ў прафесійнай дзейнасці.
Старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Уладзімір Зубрык адзначыў Уладзіміра Рабаволава Ганаровай граматай – за добрасумленную працу, высокі прафесійны ўзровень, плённую грамадскую дзейнасць па абароне працоўных правоў і законных інтарэсаў членаў прафсаюза, умацаванне сацыяльнага партнёрства.
Уладзімір Рабаволаў узгоднены на пасаду віцэ-прэзідэнта Еўразійскага патэнтнага ведамства Еўразійскай патэнтнай арганізацыі.
Віншуем!
Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фото: Алена Васіленка