Аб цыфравізацыі ў сферы ІУ на тэлеканале АНТ

21 февраля 2025

Падзеі

На тэлеканале АНТ у праграме «Наше утро» выйшаў відэасюжэт, у якім першы намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі распавёў аб ключавых перавагах аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Дзяржаўны рэестр аб'ектаў права прамысловай уласнасці НЦІУ» (АІС Рэестр АППУ) і якія адміністрацыйныя працэдуры НЦІУ даступныя праз адзіны партал электронных паслуг «Е-Паслуга».

Сюжэт можна паглядзець па спасылцы.

Даведка:
АІС Рэестр АППУ запушчана ў 2025 г. і ўяўляе сабой анлайн-платформу, дзе любы зацікаўлены карыстальнік можа проста і бясплатна атрымаць звесткі аб вынаходствах, карысных мадэлях, прамысловых узорах, гатунках раслін, тапалогіях інтэгральных мікрасхем, таварных знаках і знаках абслугоўвання, а таксама геаграфічных указаннях з адпаведных дзяржаўных рэестраў Рэспублікі Беларусь.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: youtube.com/@nasheutro_ont