У НЦІУ прайшоў Адзіны дзень інфармавання

20 декабря 2023

Падзеі

19 снежня 2023 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) у рамках Адзінага дня інфармавання прадстаўлены даклад на тэму «Палітычная бяспека як аснова грамадска-палітычнай стабільнасці суверэннай дзяржавы».

У ходзе дакладу генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў распавёў аб ключавых аспектах палітычнай бяспекі, прыярытэтах дзяржаўнай палітыкі ў забеспячэнні грамадска-палітычнай стабільнасці суверэннай дзяржавы.

Асноўнай тэмай абмеркавання сталі канкрэтныя фмеры і стратэгіі забеспячэння палітычнай бяспекі ў кантэксце Рэспублікі Беларусь, а менавіта заканадаўчыя і інстытуцыйныя меры, прынятыя дзяржавай для забеспячэння палітычнай бяспекі і стабільнасці.

Таксама даклад закрануў міжнароднае вымярэнне палітычнай бяспекі, уключаючы пытанні глабальнай палітыкі, дыпламатыі і супрацоўніцтва, якія аказваюць уплыў на палітычную бяспеку Рэспублікі Беларусь.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Алена Васіленка