Завершаны прыём работ на конкурс сярод моладзі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці
20 октября 2025
Падзеі
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці завяршыў прыём заявак на ўдзел у конкурсе сярод моладзі на лепшую працу ў сферы ІУ (конкурс).
У 2025 г. на конкурс пададзена рэкордная колькасць заявак – усяго 79 работ. Самыя запатрабаваныя намінацыі – «Лепшы артыкул у сферы ІУ», «Лепшае эсэ ў сферы ІУ» і «Лепшая курсавая праца ў сферы ІУ». Да ўдзелу далучыліся прадстаўнікі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Таджыкістан.
Падвядзенне вынікаў конкурсу і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў снежні 2025 г.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: НЦІУ