37-е пасяджэнне Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук
20 сентября 2024
Падзеі
18-20 верасня 2024 г. у Маскве адбылося 37-е пасяджэнне Савета Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН), прысвечанае 300-годдзю з дня заснавання Расійскай акадэміі навук. У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел генеральны дырэктар Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Уладзімір Рабаволаў і прадстаўнікі Савета маладых вучоных НЦІУ.

У якасці сустаршыні Навуковага савета па пытаннях аховы інтэлектуальнай уласнасці і перадачы тэхналогій МААН Уладзімір Рабаволаў прыняў удзел у круглым стале «Аб дзейнасці навуковых саветаў МААН».
На пляцоўцы Расійскай акадэміі навук таксама прайшло пасяджэнне Савета маладых вучоных (СМВ) МААН, на якім былі прадстаўлены даклады ўдзельнікаў з нацыянальных Саветаў маладых вучоных Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана і інш. Удзельнікі абмеркавалі планы супрацоўніцтва і перспектывы працы СМВ МААН у 2025 г. У ходзе сустрэчы было прапанавана стварыць адзіныя спісы рэкамендаваных навуковых часопісаў, канферэнцый і конкурсаў, якія дапамогуць навукоўцам арганізацый-удзельніц МААН павысіць якасць навуковай дзейнасці.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Елена Разумоўская