20 чэрвеня 2024 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) адбыўся адзіны дзень інфармавання.
Падчас дакладу «Беларусь – ад вызвалення да незалежнасці. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аперацыя «Баграціён» генеральны дырэктар НЦІУ Уладзімір Рабаволаў расказаў аб укладзе беларускага народа ў перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, дасягненнях суверэннай Беларусі, закрануў пытанні захавання гістарычнай памяці як асновы незалежнасці і суверэнітэту дзяржавы, асвятліў ключавыя аспекты адной з найбуйнейшых стратэгічных наступальных аперацый, праведзенай 23 чэрвеня – 29 жніўня 1944 г. з мэтай разгрому нямецка-фашысцкай групы армій «Цэнтр» і вызвалення тэрыторыі Беларусі.
Адзіныя дні інфармавання насельніцтва праводзяцца ў трэці чацвер кожнага месяца па тэматыцы, якая вызначаецца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з мэтай забеспячэння грамадзян канстытуцыйным правам на поўную і дакладную інфармацыю аб дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, а таксама для растлумачэння дзяржаўнай палітыкі і актывізацыі ўдзелу грамадзян у яе рэалізацыі.
Больш навін – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).