У другім нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Юй Дзяньюя (магістрант юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта) і Алены Свадкоўскай (кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, загадчык кафедры права інтэлектуальнай уласнасці юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта) «Абарона аўтарскіх правоў у Кітайскай Народнай Рэспубліцы ў лічбавую эпоху».

Аўтарамі разгледжаны новыя праблемы абароны аўтарскіх правоў у Кітайскай Народнай Рэспубліцы, якія ўзніклі ў выніку імклівага развіцця лічбавых тэхналогій. Прааналізаваны асобныя палажэнні «Закона аб аўтарскім праве Кітайскай Народнай Рэспублікі», а таксама асобныя прыклады з практыкі спецыялізаваных судоў па інтэлектуальнай уласнасці ў лічбавую эпоху. Зроблена выснова аб тым, што захаванне балансу інтарэсаў аўтараў, карыстальнікаў і ўсяго грамадства ў цэлым дазволіць эфектыўна ўрэгуляваць і абараніць аўтарскія правы ў лічбавую эпоху. Вывучэнне практыкі і заканадаўчых навел Кітая дазваляе вызначыць найбольш паспяховыя практыкі і ў наступным укараніць іх у Рэспубліцы Беларусь.
Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by.
Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Алена Васіленка