У НЦІУ прайшоў чарговы Адзіны дзень інфармавання
19 сентября 2024
Падзеі
19 верасня 2024 г. кіраўніцтва і супрацоўнікі Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці правялі сустрэчу з Андрэем Крывашэевым (генеральны дырэктар унітарнага прадпрыемства «Агенцтва «Мінск-Навіны», Старшыня Праўлення грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз журналістаў»).

Сустрэча была прымеркаваная да 85-годдзя ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР – значнай і важнай гістарычнай падзеі для сучаснай Беларусі, якая падкрэслівае адзінства беларускага народа. У ходзе абмеркавання ўзнімаліся пытанні захавання нацыянальнай памяці, а таксама тэмы адзінства, суверэнітэту і незалежнасці.
Даведка:
Адзіныя дні інфармавання насельніцтва праводзяцца ў трэці чацвер кожнага месяца па тэматыцы, якая вызначаецца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з мэтай забеспячэння грамадзян канстытуцыйным правам на поўную і дакладную інфармацыю аб дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, а таксама для растлумачэння дзяржаўнай палітыкі і актывізацыі ўдзелу грамадзян у яе рэалізацыі.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Алена Васіленка