Падоўжаны тэрмін прыёму заявак для ўдзелу ў конкурсе сярод моладзі на лепшую працу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці

19 сентября 2025

Падзеі

Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) аб'яўляе аб правядзенні конкурсу сярод моладзі на лепшую работу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці ў 2024-2025 навучальным годзе (конкурс).

Удзел у конкурсе – гэта ўнікальная магчымасць для маладых людзей (не старэйшыя за 35 гадоў) прадэманстраваць свае веды і ідэі, а таксама ўнесці свой уклад у развіццё сферы інтэлектуальнай уласнасці.

Мэты конкурсу:

  • прыцягненне моладзі да даследавання актуальных пытанняў у сферы кіравання інтэлектуальнай уласнасцю;
  • выяўленне і заахвочванне маладых спецыялістаў, якія праяўляюць цікавасць да пытанняў кіравання, эканомікі, падаткаабкладання і бухгалтэрыі ў кантэксце інтэлектуальнай уласнасці;
  • папулярызацыя навукі і адукацыі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці сярод падрастаючага пакалення.

Намінацыі конкурсу:

  • «Лепшая магістарская дысертацыя ў сферы інтэлектуальнай уласнасці»;
  • «Лепшая дыпломная работа ў сферы інтэлектуальнай уласнасці»;
  • «Лепшая курсавая работа ў сферы інтэлектуальнай уласнасці»;
  • «Лепшы артыкул у сферы інтэлектуальнай уласнасці»;
  • «Лепшае эсэ ў сферы інтэлектуальнай уласнасці».

Для ўдзелу ў новай намінацыі «Лепшая праца практыкуючага спецыяліста ў сферы інтэлектуальнай уласнасці» запрашаюцца практыкуючыя спецыялісты ў сферы інтэлектуальнай уласнасці (юрысты, эканамісты, работнікі патэнтных службаў і г. д.).

Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі і спецыяльнымі прызамі НЦІУ.

Тэрмін падачы заявак – да 15 кастрычніка 2025 г.

Падрабязная інфармацыя пра ўмовы ўдзелу ў конкурсе – па спасылцы.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Алена Васіленка