2-я Міжнародная выстава індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь – 2024»
19 июня 2024
Падзеі
19 чэрвеня 2024 г. у Мінску пачала працу 2-я Міжнародная выстава індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь-2024».
У складзе калектыўнага стэнда Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях працуе кансультацыйны пункт Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).
Удзельнікаў і наведвальнікаў выставы інфармуюць аб паслугах, якія прадстаўляюцца НЦІУ, праводзяцца кансультацыі па пытаннях агульнага і даведачнага характару.
Даведка:
Міжнародная выстава індустрыі бяспекі «Нацыянальная бяспека. Беларусь – 2024» праходзіць з 19 па 21 чэрвеня. Выстава ўяўляе сабой комплекс кангрэсна-выставачных мерапрыемстваў, накіраваных на шырокую дэманстрацыю высокатэхналагічных, інавацыйных распрацовак і гатовых рашэнняў у сферы бяспекі. У праграме выставы – выступленні экспертаў, абмен інфармацыяй аб вытворча-тэхналагічных дасягненнях, кансультацыі наведвальнікаў і многае іншае.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).
Фота: Ніна Дубовік