19.03.2025

У рамках работы міжнародных спецыялізаваных выстаў «Аўтаматызацыя. Электроніка» і «Электратэх. Святло» 19 сакавіка 2025 г. у Мінску адбыўся навукова-практычны семінар «Прававая ахова і камерцыялізацыя вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці», арганізаваны Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ).

Семінар стаў важнай платформай для абмену вопытам сярод спецыялістаў у галіне інтэлектуальнай уласнасці. Вядучыя эксперты НЦІУ расказалі пра прававую ахову праграмнага забеспячэння, аптымальныя формы абароны вынікаў інтэлектуальнай дзейнасці, а таксама пра эфектыўныя спосабы іх камерцыялізацыі.

За актыўны ўдзел у працы выставы НЦІУ узнагароджаны дыпломам.

Даведка:
Міжнародныя спецыялізаваныя выставы «Аўтаматызацыя. Электроніка» і «Электратэх. Святло» (18-20 сакавіка 2025 г.) прадстаўляюць апошнія распрацоўкі ў галіне аўтаматызацыі вытворчасці, жылой і камерцыйнай нерухомасці, ІТ-рашэнняў для бізнесу, энергетычнай галіны і інш. Дзелавая праграма ўключае бясплатныя семінары і канферэнцыі, арыентаваныя на спецыялістаў галіны. Падрабязная інфармацыя пра іншыя мерапрыемствы выстаў – па спасылцы.

Больше новостей об интеллектуальной собственности – в наших соцсетях (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фото: Аляксандр Мазанік, Андрэй Турукін
Вверх