19.02.2025

Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ) падвёў вынікі працы за 2024 г. Пасяджэнне калегіі прайшло на базе Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі з удзелам Першага намесніка Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталлі Пяткевіч.

У сваім выступленні Старшыня ДКНТ Сяргей Шлычкоў адзначыў: «Усе паказчыкі інавацыйнага развіцця і навукова-тэхнічнай дзейнасці ў Беларусі знаходзяцца ў станоўчым трэндзе. 2023-ы і 2024-ы мы называем гадамі рэкордаў».

Так, удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі арганізацый апрацоўчай прамысловасці па выніках 2024 г. склала 23,4 % (пры плане 20,6 %). Доля экспарту навукаёмістай і высокатэхналагічнай прадукцыі ў агульным аб'ёме беларускага экспарту па выніках студзеня-лістапада 2024 г.склала 38,3 % (пры плане 35 %).

Асноўным інструментам рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы інавацый з'яўляецца Дзяржаўная праграма інавацыйнага развіцця. Аб'ём вырабленай па дзяржпраграме прадукцыі ў 2024 г. склаў Br 5,6 млрд, з якіх 46,2 % пастаўлена на экспарт.

«Нядаўна прайшла нарада па пытаннях прадпрымальніцтва ў нашай краіне. Наш камітэт займаецца распрацоўкай заканадаўства ў сферы малога прадпрымальніцтва ў рамках тэхнапаркаў. У нас больш за 270 рэзідэнтаў у 16 тэхнапарках. Кожны рэзідэнт – гэта прадпрыемства і вытворчая адзінка. Таму мы будзем працягваць развіваць гэты кірунак. І ў сувязі з тым, што Кіраўнік дзяржавы паставіў задачу павысіць практыкаарыентаванасць навуковай сферы, у гэтай частцы мы, як у 2023, у 2024, так і ў 2025 годзе працягнем актыўна займацца пытаннямі паляпшэння практычнай дзейнасці навуковых калектываў у інтарэсах адпаведных галін эканомікі», – падкрэсліў Старшыня ДКНТ.

Па матэрыялах ДКНТ

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: gknt.gov.by/

Вверх