18.12.2024

У Мінску адбылося выніковае мерапрыемства, прысвечанае III Міжнароднаму конкурсу ў сферы інтэлектуальнай уласнасці «Адкрываючы свет інтэлектуальнай уласнасці» (конкурс).

Арганізатарамі конкурсу выступілі Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ), Еўразійскае патэнтнае ведамства Еўразійскай патэнтнай арганізацыі, таварыства з абмежаванай адказнасцю «Адукацыйны цэнтр праграмавання і высокіх тэхналогій», Савет маладых навукоўцаў НЦІУ пры падтрымцы Сусветнай арганізацыі інтэлектуальнай уласнасці.

Конкурс праводзіўся з верасня па снежань і уключаў чатыры этапы.

Па выніках нацыянальных залікаў перамаглі:

Рэспубліка Беларусь – Быкаў Арцём, Фарынаўская сярэдняя школа Полацкага раёна;

Рэспубліка Казахстан – Бакірава Руфіна, ліцэй-інтэрнат Дарын, г. Тараз;

Рэспубліка Таджыкістан – Назараў Ахмаджон, Таджыкскі нацыянальны універсітэт;

Расійская Федэрацыя – Мялешка Глеб, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт «ЛЭТИ» імя У.І. Ульянава.

Глеб Мялешка, студэнт Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта «ЛЭТИ» імя У.І. Ульянава, заняў першае месца ў агульным заліку конкурсу.

Гран-пры конкурсу ўдастоены навучэнец Фарынаўскай сярэдняй школы Полацкага раёна Арцём Быкаў.

У намінацыі «Лепшая ўстанова адукацыі» перамаглі:

Фарынаўская сярэдняя школа Полацкага раёна, Дзмітравіцкая сярэдняя школа Бярэзінскага раёна, сярэдняя школа № 1 г. п. Бешанковічы імя І.І. Строчка, Высокаўская сярэдняя школа Пінскага раёна.

У намінацыі «Лепшы настаўнік» перамаглі:

Шлемен Ірына Барысаўна (Фарынаўская сярэдняя школа Полацкага раёна), Данілушкін Аляксандр Мікалаевіч (Дзмітравіцкая сярэдняя школа Бярэзінскага раёна), Занімонская Кацярына Генадзьеўна (сярэдняя школа № 24 г. Барысава), Грышкова Аляксандра Пятроўна (філіял «Гомельскі дзяржаўны дарожна-будаўнічы каледж імя Ленінскага камсамола Беларусі» установы адукацыі «Рэспубліканскі інстытут прафесійнай адукацыі»).

Пераможцам конкурсу талісманаў стаў коцік Саторы, якога прадставіла навучэнка Дзмітравіцкай сярэдняй школы Бярэзінскага раёна Алёна Корань.

Заключны этап конкурсу прадугледжваў распрацоўку ўласнага прамысловага ўзору. Арганізацыйны камітэт разгледзеў больш за 70 работ, 10 з якіх выйшлі на абарону ў рамках выніковага мерапрыемства.

Пераможцамі сталі:

1-е месца – Алена Маркевіч, вучаніца Фарынаўскай сярэдняй школы Полацкага раёна (касцюм прадаўца сувеніраў);

2-е месца – Арцём Быкаў, навучэнец Фарынаўскай сярэдняй школы Полацкага раёна (капхолдэры «Ад Полацка пачаўся свет...»);

3-е месца – Кірыл Каравы, навучэнец Дзмітравіцкай сярэдняй школы Бярэзінскага раёна (мяккая цацка: свет мастацтва і задавальнення).

Спецыяльнага прыза ўдастоена Дар'я Калтунова, студэнт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта (мармелад «Пляцёначкі»).

У бягучым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел больш за 900 навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі з Беларусі, Казахстана, Расіі, Таджыкістана. Пры гэтым лекцыі, прачытаныя ў рамках конкурсу, паглядзелі на YouTube-канале і ВКонтакте НЦІУ сумарна больш за 3,2 тысячы аўтарызаваных карыстальнікаў.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Алена Васіленка
Вверх