Прававое рэгуляванне выкарыстання запатэнтаваных лекавых сродкаў і ажыццяўленне правоў патэнтаўладальнікаў на названыя аб'екты ІУ
18 ноября 2024
Падзеі
У пятым нумары часопіса «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» апублікаваны артыкул Уладзіміра Кошкіна (спецыяліст аддзела дасудовага ўрэгулявання Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці) «Прававое рэгуляванне выкарыстання запатэнтаваных лекавых сродкаў і ажыццяўленне правоў патэнтаўладальнікаў на названыя аб'екты інтэлектуальнай уласнасці».

У артыкуле разглядаюцца механізм прававога рэгулявання выкарыстання запатэнтаваных лекавых сродкаў, метады перадачы права на запатэнтаваныя аб'екты, такія як дагавор саступкі выключнага права і ліцэнзійны дагавор. Аўтарам апісаны абмежаванні выключнага права ў дачыненні да запатэнтаваных аб'ектаў лекавых сродкаў, накіраваныя на ўрэгуляванне магчымых супярэчнасцяў паміж вытворцамі арыгінальных лекавых сродкаў і вытворцамі ўзноўленых лекавых сродкаў, ўрэгуляванне канфліктаў прыватных і грамадскіх інтарэсаў у сферы фармацэўтыкі і пераадоленне дзеяння замежных абмежавальных мер.
Азнаёміцца з матэрыялам, а таксама набыць нумары, якія выйшлі раней, можна падпісаўшыся на наш часопіс «Інтэлектуальная ўласнасць у Беларусі» (падпісныя індэксы ў каталогах «Белпошты»: 009212 (ведамасная), 00921 (індывідуальная)):
- у аддзяленнях паштовай сувязі РУП «Белпошта»;
- праз сістэму «Інтэрнэт-падпіска»;
- на сайце РУП «Белпошта» www.belpost.by;
- пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў;
- дома.
Таксама фізічныя асобы могуць аформіць падпіску на PDF-версію часопіса на сайце ТАА «Электронныя сістэмы і сэрвісы» www.belpressa.by. Больш падрабязная інфармацыя аб часопісе размешчана на афіцыйным сайце Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці па спасылцы.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Ніна Дубовік