18 верасня 2025 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) адбыўся Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны тэме «Дзень народнага адзінства: значэнне міру і згоды».
У рамках мерапрыемства з дакладам выступіла начальнік навукова-адукацыйнай і выдавецкай дзейнасці НЦІУ Наталля Багдановіч, якая расказала пра значэнне Дня народнага адзінства ў гісторыі і сучаснасці Беларусі, ролю свята ва ўмацаванні грамадзянскага адзінства, міру, нацыянальнай самасвядомасці і сацыяльнай стабільнасці. У ходзе абмеркавання таксама ўзнімаліся пытанні захавання нацыянальнай памяці, фундаментальных каштоўнасцяў беларусаў і суверэнітэту.
Даведка:
Адзіныя дні інфармавання насельніцтва праводзяцца ў трэці чацвер кожнага месяца па тэматыцы, якая вызначаецца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з мэтай забеспячэння грамадзян канстытуцыйным правам на поўную і дакладную інфармацыю аб дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, а таксама для растлумачэння дзяржаўнай палітыкі і актывізацыі ўдзелу грамадзян у яе рэалізацыі.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).