Пытанні патэнтнай аналітыкі абмяркуюць на канферэнцыі па інтэлектуальнай уласнасці
18 сентября 2024
Падзеі
22-23 кастрычніка 2024 г. у Мінску адбудзецца IV Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця».
У рамках секцыі 1 «Патэнтны пошук і патэнтная аналітыка» плануецца абмеркаваць наступныя пытанні:
- асноўныя тэндэнцыі глабальнай патэнтнай аналітыкі;
- галіновыя патэнтныя ландшафты ў інтарэсах вызначэння прыярытэтаў навукова-тэхналагічнага развіцця;
- ацэнка канкурэнтаздольнасці і патэнцыялу імпартазамяшчэння тэхналогій з дапамогай патэнтнай аналітыкі;
- кампетэнцыі САІУ ў пабудове патэнтных ландшафтаў: новыя магчымасці для даследчыкаў і інаватараў;
- практыка стварэння патэнтных экспрэс-ландшафтаў у Рэспубліцы Беларусь;
- агляд адкрытых патэнтных ландшафтаў ФІПС: практычныя навыкі аказання паслуг патэнтнай аналітыкі.
Азнаёміцца з больш падрабязнай інфармацыяй аб правядзенні канферэнцыі можна па спасылцы.
Секцыя 1 «Патэнтны пошук і патэнтная аналітыка» будзе праведзена ў форме навучальнага курса з выдачай сертыфікатаў аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Алена Васіленка