18.06.2025

18 чэрвеня 2025 г. у Мінску адбыўся навучальны курс «Галіновыя пытанні аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці» для прадстаўнікоў адкрытага акцыянернага таварыства «Мінскі аўтамабільны завод».

Спецыялісты Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) расказалі пра ключавыя аспекты аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці (АІУ), уключаючы размеркаванне правоў на службовыя АІУ, падрабязна асвятлілі асаблівасці нацыянальнай, рэгіянальнай і міжнароднай сістэм патэнтавання.

Эксперты таксама закранулі пытанні нацыянальнай і міжнароднай рэгістрацыі таварных знакаў, іх аховаздольнасці, алгарытм складання заявак на таварны знак. Асобна былі разгледжаны дагаворы на аб'екты права прамысловай уласнасці, асаблівасці распараджэння правамі на АІУ на ўнутраным і замежным рынках, формы абароны правоў, ацэнка кошту АІУ і інш.

Па завяршэнні курса слухачы атрымалі сертыфікаты аб навучанні ўстаноўленага Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь узору.

НЦІУ праводзіць спецыялізаванае навучанне па пытаннях аховы і абароны інтэлектуальнай уласнасці для розных галін. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць на афіцыйным сайце НЦІУ ў раздзеле «Навучанне», па тэлефоне +375 (17) 272 94 35, па электроннай пошце edu.dept@ncip.by.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: Наталля Багдановіч
Вверх