Аляксей Курман распавёў БЕЛТА, як НЦІУ стымулюе вынаходніцтва ў краіне

18 июня 2024

Падзеі

Першы намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) Аляксей Курман распавёў карэспандэнту БЕЛТА пра тое, як НЦІУ стымулюе вынаходніцтва, рацыяналізатарства і інжынерна-тэхнічную творчасць у краіне.

У ліку інструментаў – стварэнне цэнтраў падтрымкі тэхналогій і інавацый, распрацоўка Біржы інтэлектуальнай уласнасці, рэалізацыя рэгіянальных праектаў міжнародных арганізацый і інш.

«Мы на пастаяннай аснове арганізоўваем семінары, круглыя сталы і іншыя мерапрыемствы па актуальных пытаннях прававой аховы і выкарыстання аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці, вынаходніцкай і рацыяналізатарскай творчасці, уключаючы пытанні прымянення і ўдасканалення заканадаўства.

Акрамя таго, НЦІУ сумесна з Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях арганізуе штогадовую міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Інтэлектуальная ўласнасць у сучасным свеце: выклікі часу і перспектывы развіцця». Па выніках канферэнцыі публікуецца зборнік матэрыялаў, з якімі зацікаўленым рэкамендую азнаёміцца», – рэзюмаваў Аляксей Курман.

Таксама А. Курман адзначыў, што ўпершыню ў 2024 г. праводзіцца конкурс у сферы вынаходніцтва «Лепшы патэнт Беларусі», накіраваны на выяўленне самых перспектыўных і паспяховых тэхнічных рашэнняў сярод уладальнікаў патэнтаў на вынаходствы і карысныя мадэлі. Заяўкі будуць прымацца да 1 верасня 2024 г.

Азнаёміцца з матэрыяламі можна па наступных спасылках:

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram).


Фота: Наталля Капралава