14 мая 2026 г. адбылося пасяджэнне рабочай групы Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і навуцы па дапрацоўцы праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях прававой аховы аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці».
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства спорту Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці, Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
У ходзе абмеркавання разгледжаны прапановы па ўдасканаленні норм Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 г. № 262-З «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» з улікам міжнароднай і нацыянальнай правапрымяняльнай практыкі, а таксама пытанні прававога рэгулявання адносін, якія ўзнікаюць у сувязі са стварэннем і выкарыстаннем твораў мастацтва.
Удзельнікамі пасяджэння разглядаліся пытанні выкарыстання аб'ектаў аўтарскага права, аб'ектаў сумежных правоў у рамках правядзення культурных, спартыўных, адукацыйных, грамадска-палітычных мерапрыемстваў, а таксама выкарыстання правамерна абнародаваных музычных твораў пры стварэнні тэлеперадач і тэлефільмаў.
Выказаныя прапановы будуць прыняты пад увагу пры дапрацоўцы праекта Закона.
Па матэрыялах Нацыянальнага прававога Інтэрнэт-партала Рэспублікі Беларусь
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).