НЦІУ прыняў удзел у II Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Развіццё праз інавацыі: канцэпцыі, мадэлі і вопыт рэалізацыі»
18 апреля 2025
Падзеі
17 красавіка 2025 г. на базе эканамічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбылася II Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Развіццё праз інавацыі: канцэпцыі, мадэлі і вопыт рэалізацыі».
Мерапрыемства аб'яднала вядучых спецыялістаў і практыкаў, адкрыўшы новую старонку ў абмеркаванні пытанняў развіцця праз інавацыі, у прыватнасці, ролі інтэлектуальнай уласнасці ў забеспячэнні тэхналагічнага прагрэсу і інавацыйнага росту.
У рабоце канферэнцыі ад Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці прынялі удзел:
Дзмітрый Андрыеўскі, начальнік упраўлення садзейнічання камерцыялізацыі і дзяржаўных рэестраў, прадставіў даклад «Асаблівасці камерцыялізацыі аб'ектаў права прамысловай уласнасці».
Алена Усачова, начальнік упраўлення экспертызы прамысловай уласнасці, выступіла з працай на тэму «Патэнтная інфармацыя як аснова рэінжынірынга ва ўмовах забеспячэння тэхналагічнага суверэнітэту».
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).
Фота: Наталля Багдановіч, Марыя Шеўчэнка