18.03.2026

17 сакавіка 2026 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) прайшла сустрэча калектыву ведамства з Эдуардам Сямёнавічам Ханком, кампазітарам, народным артыстам Беларусі.

На сустрэчы кампазітар расказаў аб ключавых этапах свайго творчага шляху, падзяліўся парадамі па зносінах з моладдзю і захаванні жыццёвай энергіі, а таксама патлумачыў, чаму не пярэчыць, калі яго песні перапяваюць сучасныя выканаўцы.

«Я зрабіў адну вельмі мудрую рэч. У нашай прафесіі галоўнае своечасова сысці. Эстрада як мода, і ў адрозненне ад класічнай музыкі гэта прафесія часовых эмоцый і часовых людзей. Яна кароткая, як спорт і балет. Таму шчаслівыя тыя, каму ўдаецца напісаць песні, якія жывуць доўга», – адзначыў Эдуард Ханок.

У рамках мерапрыемства генеральны дырэктар НЦІУ Аляксей Курман уручыў Эдуарду Ханку нагрудны знак адрознення дзяржаўнай установы «Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці» «За заслугі»за асаблівыя заслугі і эфектыўнае садзейнічанне ў рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў сферы інтэлектуальнай уласнасці.

«Мы пачынаем сёння добрую традыцыю сустрэч нашага калектыву з выдатнымі людзьмі нашай краіны. З тымі, хто пакінуў незабыўны след у культуры і гісторыі Беларусі. Наша мэта – ствараць платформу для абмену ідэямі і натхнення, адкрываць новыя гарызонты для моладзі і заахвочваць іх імкненне да творчасці і даследванняў», – падкрэсліў Аляксей Курман.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).

Фота: Злата Лукашэвіч

Вверх