17 кастрычніка 2024 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) адбыўся Адзіны дзень інфармавання.
У ходзе дыялогу з моладдзю НЦІУ па тэме «Сямейнае выхаванне як аснова моцнай дзяржавы» начальнік упраўлення экспертызы прамысловай уласнасці Алена Усачова распавяла пра сям'ю як найважнейшую крыніцу назапашвання і перадачы духоўных і маральных каштоўнасцяў, традыцый беларускай нацыі. Гаворка ішла і аб дзеючай у нашай краіне сістэме дзяржаўнай падтрымкі сем'яў, у тым ліку тых, якія выхоўваюць дзяцей.
Даведка:
Адзіныя дні інфармавання насельніцтва праводзяцца ў трэці чацвер кожнага месяца па тэматыцы, якая вызначаецца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з мэтай забеспячэння грамадзян канстытуцыйным правам на поўную і дакладную інфармацыю аб дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, а таксама для растлумачэння дзяржаўнай палітыкі і актывізацыі ўдзелу грамадзян у яе рэалізацыі.
Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (Facebook, Instagram, Telegram, VK).