17.09.2025

Дарагія сябры!

Ад імя кіраўніцтва Нацыянальнага цэнтра інтэлектуальнай уласнасці сардэчна віншую з дзяржаўным святам – Днём народнага адзінства!

Гэты дзень сімвалізуе згуртаванасць, стойкасць і гістарычную справядлівасць беларускага народа, які пераадолеў выпрабаванні і з гонарам абараніў сваё права на адзінства і самастойнасць. Аднаўленне нацыянальнага адзінства стала найважнейшым этапам у гісторыі краіны, умацавала дзяржаўнасць і дазволіла заняць годнае месца на сусветным узроўні.

Сёння беларускі народ працягвае захоўваць і прымнажаць культурныя традыцыі, дэманструючы імкненне да стварэння і развіцця моцнай, суверэннай і квітнеючай дзяржавы.

У гэты светлы дзень жадаю моцнага здароўя, шчасця і працвітання! Няхай жыццё будзе напоўнена радасцю, энергіяй і новымі здзяйсненнямі!

З павагай,
генеральны дырэктар А. В. Курман

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).


Фота: ДКНТ
Вверх