У НЦІУ прайшоў Адзіны дзень інфармавання

17 июля 2025

Падзеі

17 ліпеня 2025 г. у Нацыянальным цэнтры інтэлектуальнай уласнасці (НЦІУ) адбыўся Адзіны дзень інфармавання, прысвечаны тэме «Беларусь суверэнная: ад аднаўлення народнай гаспадаркі да інавацыйных праектаў будучыні».

У рамках мерапрыемства з дакладам выступіла начальнік упраўлення экспертызы прамысловай уласнасці НЦІУ Алена Усачова, якая распавяла пра ролю нацыянальнага адзінства і незалежнасці Беларусі ў кантэксце гістарычных падзей, цяжкіх выпрабаванняў, якія выпалі на долю краіны, а таксама аднаўлення народнай гаспадаркі ў пасляваенны перыяд. У сваім выступе А. Усачова распавяла аб дасягненнях сучаснай суверэннай Беларусі ў прамысловасці, інавацыях, IT-сектары, сельскай гаспадарцы, атамнай энергетыцы, аб станаўленні краіны як значнага гульца на міжнароднай арэне і інш.

Даведка:
Адзіныя дні інфармавання насельніцтва праводзяцца ў трэці чацвер кожнага месяца па тэматыцы, якая вызначаецца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, з мэтай забеспячэння грамадзян канстытуцыйным правам на поўную і дакладную інфармацыю аб дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, а таксама для растлумачэння дзяржаўнай палітыкі і актывізацыі ўдзелу грамадзян у яе рэалізацыі.

Больш навін аб інтэлектуальнай уласнасці – у нашых сацсетках (FacebookInstagramTelegram, VK).

Фота: Алена Васіленка